17
november
2023
Падзяліцца:
Міжнародны дзень неданошанага дзіцяці
17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень неданошанага дзіцяці. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя больш за адну дзясятую ўсіх народжаных дзяцей - гэта неданошаныя немаўляты.
Нараджэнне дзіцяці-шчаслівая падзея ў жыцці сям'і, але нараджэнне неданошанага дзіцяці часта становіцца сур'ёзным выпрабаваннем для бацькоў. Таму мэтай гэтага свята з'яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем неданошаных дзяцей і іх сем'яў.
Заўчасныя роды адбываюцца па розных прычынах. Часцяком яны носяць самаадвольны характар. Прычынай заўчасных родаў таксама могуць быць інфекцыі ў маці і іншыя ўскладненні цяжарнасці, якія патрабуюць ранняй індукцыі родаў або кесарава сячэння. Пэўную ролю можа гуляць генетычная схільнасць.
У Рэспубліцы Беларусь штогод нараджаецца каля 4% неданошаных нованароджаных.
Ва УАЗ «Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці» ў 2022 г. раней тэрміну на свет з'явіліся 211 дзяўчынак і хлопчыкаў, з іх 6 малых нарадзіліся з масай цела менш за 1 000 грам. З моманту нараджэння і да выпіскі дадому кожнае неданошанае дзіця праходзіць доўгі шлях, пачынаючы з аддзялення дзіцячай рэанімацыі і далей працягваючы абследаванне, лячэнне і рэабілітацыю ў педыятрычным аддзяленні для нованароджаных (з перынатальнай паталогіяй і неданошаных). Калектыў УАЗ "КРДМО" прымяняе сучасныя тэхналогіі ў лячэнні і выходжвання заўчасна народжаных немаўлятаў, дапамагаючы малышам і іх мамам хутчэй трапіць дадому.
Мы заўсёды шчыра радуемся поспехам нашых маленькіх пацыентаў і ад усёй душы жадаем сіл, цярпення і веры бацькам!