22
april
2023
Падзяліцца:
Рэспубліканскі суботнік
21 красавіка 2023 года ва ўстанове аховы здароўя "Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці" адбыўся рэспубліканскі суботнік. Актыўны ўдзел у ім прынялі члены працоўнага калектыву, дзякуючы зладжанай рабоце якіх былі акультураны і прыведзены ў належны стан тэрыторыя радзільнага дома і прылеглыя да яе ўчасткі. Тым самым была праведзена паспяховая падрыхтоўка ўстановы да летняга перыяду. Маленькі ўклад кожнага працаўніка дапамог стварыць вялікую прыгажосць усяго горада!