04
april
2023
Падзяліцца:
Бяспека дарожнага руху. Сумесная прафілактычная акцыя з супрацоўнікамі ДАІ
Адміністрацыя ўстановы актыўна прымае ўдзел у прафілактычных акцыях.
На гэты раз у гасцях у нас былі супрацоўнікі ДАІ
ДАІ Партызанскага раёна г. Мінска нагадала аб прычынах і наступствах аўтааварый, асобна спыніліся на выкананні правіла дарожнага руху і асабістай бяспекі пры выкарыстанні сродкаў персанальнай мабільнасці.
Таксама асаблівая ўвага адміністрацыі ўстановы і супрацоўніка ДАІ была нададзена цвярозасці за рулём
❗️Нагадваем: за кіраванне ў нецвярозым стане прымяняецца штраф у памеры да 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання да пяці гадоў. За паўторнае цягам года аналагічнае парушэнне пагражае крымінальная адказнасць з канфіскацыяй транспартнага сродку.
❗️Не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць прадугледжана ў адносінах да бяспраўнікаў, аж да абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў.
‼️ Звяртаем увагу: па даручэнні Міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова супрацоўнікі міліцыі накіраваны на прынцыповую і жорсткую ацэнку дзеянняў асоб, якія дапускаюць грубыя парушэнні ПДР.