
Качан Сяргей Эдмундавіч
Урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг вышэйшай катэгорыі, урач-педыятр (неанатолаг) вышэйшай катэгорыі, урач-арганізатар аховы здароўя першай катэгорыі.
З 1993 года па 2012 год і з 2014 года да гэтага часу - галоўны пазаштатны спецыяліст галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама па неанаталогіі, з 2007 г. па сённяшні дзень - асістэнт кафедры неанаталогіі і медыцынскай генетыкі БелМАПА, у 2005 узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», у 2009 годзе узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1982 годзе. Стаж працы ў ахове здароўя звыш 35 гадоў.
З 1990 года па цяперашні час працуе ў УАЗ «Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці».
З 2002 года па цяперашні час - загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі для нованароджаных дзяцей.