07
march
2024
Падзяліцца:
Урачысты канцэрт да Міжнароднага Дня жанчын
Напярэдадні 8 сакавіка прафактыў першаснай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ» клінічны радзільны дом Мінскай вобласці " арганізаваў для сваіх супрацоўнікаў святочны канцэрт.
На мерапрыемства былі запрошаны не толькі дзеючыя супрацоўнікі радзільні, але і ветэраны, якія аддалі шмат гадоў свайго жыцця росквіту дадзенай установе.
Адкрыў Урачыстае мерапрыемства цёплымі словамі і пажаданнямі галоўны ўрач Масько Пётр Леанідавіч. Мужчыны з арт-праекта BRAND.BY спявалі песні пра жанчын, не абышлося без танцаў у зале. У завяршэнні канцэрта старшыня ветэранскай арганізацыі Ірына Гардзееўна павіншавала ад калектыву са святам і ўручыла кветкі ветэранам.
Гэты канцэрт прымножыў вясновы настрой і зарадзіў пазітывам нашых любімых жанчын. Прафсаюз абласнога радзільні віншуе ўсіх жанчын са святам і жадае ўсім жаночага шчасця і здароўя!