Парадак ільготнага лекавага забеспячэння дзяцей
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 2012 года нумар 139 "Аб ільготным Забеспячэнні лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян" дзецям ва ўзросце да трох гадоў прадастаўлена права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў. Грамадзяне маюць права на льготныя рэцэпты для дзяцей ва ўстановах аховы здароўя па месцы жыхарства або месцы знаходжання.
Пералік асноўных лекавых сродкаў зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. № 25 «Аб унясенні змянення ў пастанову Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2007 № 65.