30
january
2023
Падзяліцца:
Падведзены вынікі працы за 2022 год
Сёння адбылося пасяджэнне медыцынскага Савета, на якім падведзены вынікі работы за 2022 год па ўсіх напрамках дзейнасці. Задачы, якія стаяць перад установай у 2022 годзе, выкананы на высокім узроўні і ў поўным аб'ёме. Асабліва адзначым, што дзякуючы Мінскаму абласному выканаўчаму камітэту, сродкам Банка Развіцця і міжнароднай тэхнічнай дапамогі, установе пастаўлена абсталяванне на суму больш за 4 млн рублёў. Гэта яшчэ больш дасць нам магчымасцей аказваць высокатэхналагічную медыцынскую дапамогу нашым пацыентам.
Супрацоўнікам, якія найбольш вызначыліся ў рабоце, уручаны Ганаровыя граматы і Падзякі.