Размер шрифта:
А
А
А
Цвет:
Изображения
выклвкл
Настройки шрифта:

Выберите шрифт ArialTimes New Roman

Интервал между буквами (Кернинг): СтандартныйСреднийБольшой

Выбор цветовой схемы:

Закрыть панельВернуть стандартные настройки

Аб'явы і навіны

18
september 2023
Новости
Падзяліцца:

Экскурсія да Дня народнага адзінства

Ужо па традыцыі 17 верасня, у Дзень народнага адзінства ў Беларусі, прафкам арганізаваў паездку ў гістарычны горад Пінск.

Падарожжа прайшло па самым каларытным рэгіёне нашай краіны - Прыпяцкім Палессі.

Старадаўні горад Пінск, адно з самых прыгожых і ўтульных мясцін Беларусі, гістарычны цэнтр якога з'яўляецца помнікам горадабудаўніцтва рэспубліканскага значэння, а старажытнае гарадзішча - археалагічным запаведнікам. Тут праходзіў знакаміты гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі», разлівалася міфічнае Герадотава мора.

У музеі Беларускага Палесся пазнаёміліся з багатай этнаграфічнай калекцыяй, якая расказала пра побыт і традыцыі палешукоў — самабытнай этнічнай групы, якая да гэтага часу захавала сваю ўнікальную культурную спадчыну і ментальнасць. Таксама была арганізавана цеплаходная прагулка па маляўнічых берагах беларускай Амазонкі - Прыпяці.

Да Дня народнага адзінства таксама арганізаваны кінапрагляд фільма Беларусьфільма "На іншым беразе".


С.А. Якавец, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі УАЗ "Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці"




Водгукі