Дыспансэрызацыя
Дыспансэрызацыя - гэта комплексны метад лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтва, мэтай якога з'яўляецца ранняе выяўленне захворванняў, а таксама фактараў іх рызыкі. Яна ўключае медыцынскі агляд у паліклініцы па месцы жыхарства, а пры наяўнасці паказанняў - дынамічнае назіранне за станам здароўя чалавека, прапаганду здаровага ладу жыцця, выхаванне цікавасці да свайго здароўя і, натуральна, выхаванне ў пацыента пачуцця адказнасці за сваё здароўе.
Інструкцыя аб парадку правядзення дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва Рэспублікі Беларусь зацверджана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 30 жніўня 2023 г. № 125.
У ходзе дыспансерызацыі медработнікамі:
аналізуюцца медыцынскія дакументы пацыента;
праводзіцца анкетаванне пацыентаў з афармленнем анкеты выяўлення фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў;
праводзіцца ацэнка фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў;
праводзіцца медыцынскі агляд пацыента і прымаецца рашэнне аб правядзенні дадатковай дыягностыкі;
афармляецца карта ўліку правядзення дыспансерызацыі дарослага або карта ўліку правядзення дыспансерызацыі дзіцяці;
кансультуюцца пацыенты па пытаннях медыцынскай прафілактыкі, прапаганды здаровага ладу жыцця і выхавання адказнасці грамадзян за сваё здароўе;
ажыццяўляюцца іншыя функцыі, звязаныя з правядзеннем дыспансерызацыі.
Праходзьце дыспансерызацыю, звярнуўшыся ў паліклініку па месцы жыхарства
Памятайце, што хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць!